Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кася Ганчарык

Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)

Зраблю гарбату
З твайго букету,
З чырвоных ружаў,
Што зараз дужа
Мне рэжуць вока
Сваёю спёкай.
Чырвонай плямай
У пакоі цьмяным
Гараць нязвыкла.
Адна панікла,
Завяла кветка,
Сустрэчы сведка-
Яе на сметнік.
З астнатніх будзе
У халодны студзень
Напой духмяны.
Што, нечакана?:)

Прыходзь у госці
(мне сумна штосьці),
То пачастую.



Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Калі б сустрэчы нашай час,
Я ў свой нататнік запісала,
Сукенку гэту пад паяс
Так часта б
я не апранала.
Не апранала б чырвань я,
Гэту святочнасць без нагоды
Не жартавала бы сям’я,
Што ў галаве маёй прыгоды.
Але не ведаю, на жаль,
Калі сустрэць цябе павінна.
Я наракаю кожны дзень
Тваім, мне невядомым, імем.
А дні ідуць, бягуць шпарчэй
Здаецца мне, так можа стацца:
Сукенка зносіцца хутчэй,
Чым давядзецца нам спаткацца)



Сярэдняя: 3 (1 голас)

Мне цяжка вымавіць тваё імя
Яно чамусьці дужа важкае
Я вып’ю за цябе віна
Схаваю позірк свой за пляшкаю.
Цябе спытаю, ці кахаў,
Ты не пачуеш, што сказала…
………………………………………………….
На жаль, натхнення Бог не даў,
Каб добры верш я сёння склала.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Спячы яйка-сонца ў печы гарачай,
У кубак наліць лёгкі водар рамонка,
Каменьчык лізнуць з асалодай дзіцячай,
Нібы вінаграда зялёную гронку;
Да вуха прыкласці марскога рапана,
То бок яго хатку, што стала мне цацкай,
Каб ліпень у мароз узгадаць нечакана
І жыць назаўжды поруч з летняй той казкай.