Зiма...
А восенi бязмежжа —
каторы тыдзень. Дзiва дзiў!
Нi снежань веек не заснежыў,
нi студзень шчок не застудзiў.
Дагэтуль "траўка зелянее".
Чакайма ластаўку? А што ж!
Учора ў парку, на алеi,
па-майску "танчыў" зiмнi дождж.
Спадзеў, гаворыце, на люты?
Што "залюцее-загудзе"?
I будзе свет марозам скуты?
Няўжо магчыма? Толькi дзе?
У нас iзноў аж да плюс восем.
Лiсiчкi ў лесе — "оба-на"!
I не снягiр "цвiце" на носе,
а рой вяснушкавы.
Вясна?
Чаму,шаноўны,на "алее",а не а
Чаму,шаноўны,на "алее",а не а не на "алеі"?А лепш бы "у прысадах".