Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сымон Канарскі (Маналог паўстанца 1831 года)

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
                           ...Ён ведаў, што менавіта гэта чакае
                           яго на радзіме, калі ён вернецца туды,
                           але свядома вярнуўся.

Эмігранцкія шэрыя зімы,
А душа, быццам каня, ные.
На радзіму вялі,
На радзіму
Завірухі зямныя...

О, краю мой, у дальняй старане
Мне сніўся ты буслом асірацелым.
Як бацька сына, — клікаў ты мяне,
I я вярнуўся, бо душа гарэла.

Я не прышэлец тут, не з бізуном —
Са словам праўды чыстым і пакутным,
Выгнаннік, я вярнуўся, вось мой дом!
Хтось вынес плашч, нябачнасцю ахутаў.

He падмануць сябе, сваёй зямлі.
Хай плашч згарыць агнём на ганьбу кату!
To не мяне вялі на гэту страту, —
Цябе, о Беларусь мая, вялі.

Я ведаў, што вачэй тваіх блакіт
Апошні раз спагадліва прагляне.
Пераступайце праз мяне, вякі,
Каб разарваць на будучым кайданы.

Так мала нас, яшчэ так мала нас.
Ды закіпае з дна ўжо зямліца!
Я чую, Каліноўскі, твой адказ...
Ды сатварыцца з нас нашчадкаў час,
Народ — не раб, не скот, не кат —
                                             ды сатварыцца.