Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СЮРПРЫЗ

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Я не вучыўся, я не спаў,
З вачмі адкрытымі ляжаў
І бачыў вобраз – нібы партрэт.
Я быў шчаслівы, я кахаў,
Я між сузор’яў адшукаў
Твой зоркавы, узорны сілуэт.

Агні зарніц –
спатканне-бліц.
Любоў – букеты таямніц.

Тут мне прыйшло тваё пісьмо –
Мне дых, мне мову заняло,
Цягну з канверта твой ліст як лёс…
А там – кіно, і заадно
Рыфмуеш ты, што ўжо даўно
Сыйсці жадаеш да мяне з нябёс.

Агні зарніц –
спатканне-бліц.
Любоў – букеты таямніц.

Пустынным стаў мне інстытут,
Лячу сказаць табе: "Салют!"
Што без цябе я ўжо не жылец.
Вакзал – зліюцца сэрцы тут,
Ты знойдзеш новы родны кут,
Дзе весела міргае каганец!

Агні зарніц –
спатканне-бліц.
Любоў – букеты таямніц.

Не зліў вакзал – віна не ў ім,
А ў тым, што ты прыйшла з другім.
І ўпала ружа з адчаю ніц…
Магло ж так стацца, што на ўздым –
Букет Венеры!.. дык па ўсім:
Нe горшы мой з сюрпрызаў маладзіц.

Агні зарніц –
спатканне-бліц.
Любоў – букеты таямніц .

1987



Цудоўна!!!

Цудоўна!!!