Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Табе

Яшчэ не ацэнена

А дзень з'явіўся жабраком гугнявым
ў бяссонечнасць надвор'я па-за шклом,
і цэнзарам, які гартае млява
анахранізм пра тое, што было!

Над Балтыкай і ветрана, і стыла,
і хмары з белапеннаю канвой,
паколваюць маланкі мора шылам
мастацка, з макіяжнаю сурмой.

Вядома што, я не жалезны Фелікс,
год семдзесят, як знерухомеў ён -
дрыготка хваляй бегае па целе,
і лупіць дождж на кволы парасон.

Пад парасонам смутак і трывога
за ўлітае ў маё – тваё жыццё
для доўгіх безжурботных дыялогаў
пракуль струменіць па зямлі быццё.

І што нам гэты нестабільны клімат,
як карабель нясецца без руля? –
існуем мы з табой як свет адзіны
на шарыку пад назваю Зямля!