Захлябнуцца табою хачу. Апынуцца ў яве дзівоснай. Мой пакуль без апоры плячук. Стаць бы маці з табой. Потым хроснай. Мне б адчуць дотык колкай шчакі. І пабачыць пранізлыя вочы. Мая існасць… Прашу, памаўчы. Ён жа блізка. Ён будзе. Ён побач.