Ніколі не забыць мне той вечар
Калі праводзіў цябе дадому
Дзьмуў халодны студзеньскі вецер
Цемра нібы накрыла прастору
Толькі свет ліхтара самотны
Ззяў праменнем сваім заціхлым
Але й гэтага дастаткова
Каб глядзець на твае вачыма
Любавацца тваёй усмешкай
Валасамі тваімі дзівіцца
Ап'янёны дзяўчынай я лепшай
І ніяк не магу напіцца