Тае ў хмарны небе покліч жураўліны,
На алеях – клёнаў рыжая далонь,
Нібы рук спляценне – тонкія галіны,
У вераснёўскім парку – восеньскі агонь.
Ранняе сутонне. Развітане з летам,
З першым пацалункам, лёгкім, як шабли,
Дзе тваім каханнем думаў быць сагрэты,
Дзе хацеў каб шчасце мы знайсці маглі.
Мараць аб нязбытным і глядзяць з усмешкай
Сумныя таполі з горкаю душой:
Дзе блукалі ўчора запаветнай сцежкай,
Будзе плакаць неба заўтрашняй імжой.
Сцелецца туманам дым ад цыгарэты
Па вадзе сцюдзёнай. Вір блішчыць, як цынк.
Дзе тваім каханнем думаў быць сагрэты –
Стыне ў адзіноце жоўты гіяцынт...