Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тайна

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Двое стаялі ля вышняй брамы,
насустрач Анёл ім выйшаў:
“Вы хто?” — “Мы шукаем праўды,
але не зямной, а вышняй.”

Тады Анёл Аднаго паклікаў:
“Ідзі, для цябе адчыняю Браму!”
І той увайшоў у праём. І знік ён.
І ўслед яму гучала: “Абраны...”

“Чаму? — запытаўся пасля нябога, —
За Брамай — якаясь тайна?”
Анёл прашаптаў: “Там няма нічога...”
І зарыдаў адчайна.