Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Так доўга чалавек глядзеў пад ногі...

Сярэдняя: 4.7 (12 галасоў)

Так доўга чалавек глядзеў пад ногі,
Навобмацак шукаючы дарог,
Нібы ў пачатку даў сабе зарок
Нідзе не спатыкнуцца, покі змога.

Якім пакутным быў няроўны крок!..
А зоры так зіхцелі над разлогай!..
I ўскінуў горда галаву нябога:
«Ад бед сябе я тут не абярог.

Быў я пакорны. Вырас нецярплівы.
Даволі плазаваць пад зорнай злівай:
З самое зоркі дом сабе зраблю!»

I ўладна з гэткай сілаю шчымлівай
Наблізіў зоры да сябе!.. Шчаслівы
Ці будзе ён, пакінуўшы Зямлю?..



Філасофскі погляд на жыццё:

Філасофскі погляд на жыццё: так, спатыкаліся шмат, але жылі для другіх. Не важна, як ТАМ будзе, абы помнілі тут.