Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Так! Пад ценем вясла...

Сярэдняя: 3.6 (7 галасоў)

Так! Пад ценем вясла
утрапёнай вады вуркатанне,
пеннай бурбалкі ўсхліп, —
так! Пад ценем вясла —
цень на дне, цень, стракаты ад сонца,
ад кропак і косак маўчання,
трывання,
працяжнікаў, клічнікаў перасцярогі,
ад строгіх фігур дапушчэння,
здзяйснення,
здзіўлення,
ад вектараў сілы,
што ў наступ ідзе без адхлання,
перамагае і нішчыцца
паўзаю раўнавагі...
Так! Пад ценем вясла —
праз дзень неадчэпны вяслую.
Бераг далёка.
He менее ў сэрцы адвагі.



Спачатку прыгожае наз1ранне,

Спачатку прыгожае наз1ранне, а потым - надзея, надзея, надзея.