…Іх гоніць з дому подых маразоў,
Ды адлятаюць з думкаю адною,
Каб хутчэй вярнуцца зноў дамоў,
Прынёсшы вестку пра вясну з сабою.
Уладзімір Правасуд
Клёкат белых буслоў
Ў небе сінім заціх -
Апынулася я за мяжою.
Толькі сэрца маё, быццам птушка, ляціць
Да зямлі, што не стане чужою.
За цябе памалюсь, перад ўсімі з’яўлюсь
Патрыёткай сапраўднай, адданай.
І усіх захаплю, і ва ўсіх удыхну
Я любоў, што мяне сагравае.
Ты са мной заспявай,
шчасце ў сэрцы трымай,
Каб раскрыцца за спінаю крылам.
Я цябе правяду ў неба сінюю даль
І усе таямніцы адкрыю.
Не ляці ў далячынь, акунаючысь ўвысь,
Не спяшайся - трымайся за неба.
Там, дзе клёкат буслоў урываецца ў ціш,
Мы падзелімся лустачкай хлеба.
Ззянне жоўтых пшаніц у туманным жыцці
Дорыць лёгкасць, другое гучанне.
Я гляджу зноў туды, дзе радзіма, бацькі,
Куды сэрца ірвецца начамі.
Ох, Радзіма мая, за цябе я малюсь -
Захапіла мяне ты да краю.
Я пяю, я крычу (бо вярнуся, вярнусь!)
Аб любові, што ў сэрцы жывая.