Там цяплей чым у нас…
Птушкі ляцяць…
Далей ад мясцін,
Што прыносяць холад.
Туды за аблокі.
Дзе ноч засцілае
Апошняе неба.
Хапаецца золак рукамі,
Вяршыні ялін
Лашчыць крывавае сонца.
Знікаюць апошнія цені.
З нашых твараў
Знікае усмешка.
Яно было блізка,
Яно запаліла сэрцы,
Яно пашамрэла…
Цеплая восень.
Сон, які нельга здзейсніць.
І наша каханне
Першым ільдом скавала.
Ціхая рэчка,
Стогне ўспамін аб мінулым…
Падае сціпла лісце…
Хочацца выпіць…