Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Татачка, я б фашыстам не стаў ніколі!"

Сярэдняя: 3.3 (14 галасоў)

+ + +
"Татачка, я б фашыстам не стаў ніколі!" —
хлопчык казаў год за дваццаць да працы ў АМАПе.
Ён быў сумленны і разумны даволі.
Мог і Мінск, і Берлін паказаць на контурнай мапе.
Ведаў, што сталася ў трыццаць дзевятым і сорак першым.
Асуджаў паліцаяў, любіў франтавыя вершы.
Сціскаў кулакі і слёзы глытаў у Хатыні.
І кляўся, што дух партызан у ім не загіне...
І сёння ён не фашыст — ён абаронца Айчыны,
калі дубінкай праходзіць па нырках безабароннай дзяўчыны,
калі хлопцу, што успомніў пра Праўду ўголас, ламае рукі...
Бо новы фюрар узяў такіх на парукі...
Бо Айчына яго гэта ўласная скура і начальства пагоны,
якое сумлення голас заткнула выклінаньнем Закона
і байкай на ноч пра сусветную змову,
фашысцкія колеры, наш "язык" і варожую мову...
А заўтра нядзеля. І абаронца Айчыны паедзе
зноў на фронт, дзе былыя сябры і суседзі
гэта ворагі, быдла мярзотнае, а не людзі.
За нялюдскае стаўленне да іх ён сябе не асудзіць...
___
"Татачка, я катам не стану ніколі!" —
хлопчык казаў год за дваццаць да працы ў SS...
Круціцца гісторыі кола паволі
разам з намі. А мы выглядаем прагрэс.



Да слёз

Да слёз

Вершы-вось ідэалогія Слова.

Вершы-вось ідэалогія Слова.

Дзякуй Вам.ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

дзякуй вам.жыве беларусь!

Годна.

Годна.