Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяне САПАЧ

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

(Вольга Цярэшчанка жыла ў кватэры Т.Сапач
у Гомелі з1988 па 1990гг. Т.Сапач загінула ў
аўтакатастрофе каля Вільні 27.10.2010г.)
Я да тваёй кватэры падбіраю ключ,
Але стаіць самота побач, праваруч.
Зрабіўшы першы крок за дзверы,
Два словы бачу на паперы:

“Таццяна Сапач, дабранач”.

Тут нехта быў,гарбату піў і верш складаў.
Апошні нумар “Нашай Нівы” ён чытаў,
А я свае збірю рэчы, пішу цыдулку :
“Да сустрэчы,

Таццяна Сапач, дабранач”.

Адчыніць дзверы хтосьці апася мяне.
З марозу ў гарбатнік цёплы зазірне –
Ён сябра твой не выпадковы,
Бо кожны вечар кажа словы:

“Таццяна Сапач, дабранач”.

І колы цягніка спяваюць песню мне
Аб тым , што Вільня хутка зноў мяне гукне,
Нібы ад Вастрабрамскай Маці,
Пачую: “Воля, пачакайце…”
Таццяна Сапач, дабранач. 1992г.



А я свае збіраю рэчы, пішу

А я свае збіраю рэчы, пішу цыдулку :
.....................................
Адчыніць дзверы хтосьці апасля мяне.

Падалося, што прапушчаны былі літары.здаецца, так павінна быць