Вар'яцтву падобна вяртанне сюды,
Я з горада гэтага збег малады.
Тут след мой не знойдзеш — ніводны
Я ў горадзе гэтым — не родны.
Ён вырас. Прыгожы, як быццам у сне,
Дарэчы, чаго не сказаць пра мяне:
Гляджу я бяздумна, без мэты.
Забыўся мяне горад гэты.
Мне кветкі чужыя, двары і слупы,
Чужыя дамы ўзраслі, як грыбы,
Што твар — як маўклівая глеба.
Я ім, мне яны — без патрэбы.
Тут лаўкі чужыя, сады, гаражы…
Ды памяць дзяцінства кране міражы,
І вока ўжо адзначае:
Дарожка… рачулка… не тая?…
Прыпынак, пляцоўка… Імгненне і вось-
Вуглямі прапальвае нешта наскрозь.
Лістота падзе залатая:
«Не ты? .." — ціха горад спытае.
І як бы цябе ні круцілі вятры,
«Учора», як костка, тарчала ўнутры
У горле засеўшы трывала,
Да смерці ў цябе прарастала…
09.01.2013
«Тот город...»
Любовь Сирота-Дмитрова
www.stіhі.ru/2011/08/11/4692