Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Токам цякуць

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Токам цякуць да канчаткаў нервовых клетак
Думкі, твой голас, гарачыня ... Прагноз
Зноўку змяняецца: у трэцім трыместры лета
Сонца і сэрца працуюць нібы на знос.

Дыск дагарае і хутка зямлі кранецца,
Зменіць свой колер і ў бездань сыдзе на трэць ...
Сонца адпрацавала, рыхтуйся, сэрца -
З гэтага часу табе за дваіх гарэць.

Вечар падрыхтаваў хваляванняў дыбу,
Бессані абцугі, адзіноты клець ...
Сэрца, не наракай: ты зрабіла выбар -
Свой самастойны - і ён на карысць “хварэць”.

Вось і хварэй - з непадробным, жывым азартам!
Небу не скардзіся - Неба тут ні пры чым!
... Гэта пакута - быць вечна чыімсьці катам,
Гэта каханне - пакутаваць без прычын.
31.12.2012

Арыгінал:

Током текут...
Татьяна Шеина
http://www.stіhі.ru/2012/08/09/5845