На сэрцы стыне лёд – Паўдзённаю істомай
У безнадзеным веку – Пралунае плынь надзей
Калядны карагод – Ланцуг без шанцу злому
За шчасце недарэку – Між роспачы завей;
Ты волат ці юрод – Ў чым розніца нарэшце
Цынічны позірк зноў – Мурашыстасць людзей
Узносіш процьму цнот – Няшчасным толькі б жэрці
Смярдзенне,бруд далоў – І ў плоць бы скарабей;
А спеў пяснярскіх лір – Адно святло стагодддзяў
Утворыць ведаў вір – І пэўна хлопец годзе
Хаваць пачуцці ў снах – Дарма цкаваць жывых
Ты цьвёрдаю рукой – Раставіш зноў акцэнты
З душою скончыш бой – Да д’яблу кампліменты
Вазьмі яе - адна – Рабыня мар тваіх