Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Траўля воўка.

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

1
Зграя воўка затравіла,
Хоча ў клетку пасадзіць,
У заапарк адвезці сілай,
Калі хоча воўча жыць...
2
Каб не скаліў свае зубы
На авечак і ягнят...
Паляўнічых енчаць трубы
Ўжо каторы час падрад.
3
Заганялі небараку,
Пад сабой не чуе ног,
Стаў падобны на сабаку
І спіну скруціла ў рог...
4
Ах, цяжкая воўча доля -
Каля логава - мядзведь,
Але лепш, чым выць у няволі,
Выбірае воўча смерць...
5
Прэ, раз'юшаны, пад кулі,
У вачах адчай і злосць -
Супраць паляўнічай дулі
І за права выбраць косць!
6
Неяк думае прарвацца,
Перабегчы ў лес другі?..
Дзікі звер не можа здацца,
Не прывучаны - "з рукі"...
7
Затравіла зграя воўка.
Няўжо лесу не відаць?
Уся ўзмылена галоўка
Але мусіць воўча ўстаць!



Вельми шкада воука.....

Вельми шкада воука.....