Зашыпіць змяя,
закрычыць сава —
У лясной глушы
зацвіце трава.
...Зацвіла трава
незлічоная,
Кветка белая,
кветка чорная.
Хто знайшоў яе,
той застаўся тут.
Пасярод цішы,
пасярод пакут.
Вось і ты, душа,
зажурылася.
У лясной глушы
заблудзілася.
Ці то год прайшоў,
ці кароткі дзень?
Усё меней сіл
і пустых надзей.
А зірнеш — вакол
незлічоныя
Кветкі белыя,
кветкі чорныя...
Выдатны верш, і шыкоўны
Выдатны верш, і шыкоўны змест...
+1)отличное стихотворение)
+1)отличное стихотворение)