Трымціць на вятры ліст пажоўклы
Адзін на адзін ён з сабой…
Увосень сырую ён змоклы,
А потым ужо пад зямлёй.
Жыццё нараджаецца – шчасце,
Жыццё адыходзіць – бяда…
Мы можам яго хутка скласці,
Яно ж як снег ці вада…
Як сонца ўзыходзіць, заходзіць,
Як дзень змяняе ноч.
Жыццё памірае і родзіць
Пад поглядам мудрых воч.
Людзей на зямлі, як тых лісцяў
І навошта ўсім нам тут быць?
…ліст памірае ўвосень,
Вясною каб зноўку ажыць.