Студзеньскі дзень,белізна снегападу,
Узорамі ў вокнах распісаўся мароз,
Рэчку скаваў і за палісадам
Шэраг паніклых ахутаў бяроз.
Конь каля дому,запрэжаны ў санкі –
Зараз ад’едзе вазок,
Бацька ў фуфайцы,валёнках на ганку
Стаіць з папіроскай,пускае дымок.
Сеў у вазок,зарыпелі палаоззі:
Трэба на станцыю – сына сустрэць.
Хуценька конік дамчаў па дарозе:
-Вось і цягнік!
-Прывітанне,айцец!
Едзем дадому. – Ужо й каля хаты.
Сцелецца замець.Снег вецер мяце.
Скача ля будкі на Шарык кудлаты –
Радасным брэхам вітае гасцей...