Сцюдзёна і цёмна -
Нібыта не лета...
Зялёна і ярка -
Нібыта не восень...
Стаіш ля вады -
Нібыта прыгожа...
Прыгожа? Што гэта?
Ты ведаць не можаш...
і думаеш шчыра,
Што бачыць умееш
Сляпымі вачыма,
Што цемру ледзь бачаць...
Стаіш ты у цемры
Нібыта пад хмелем,
Ці мо не пад хмелем...
Ды гэта не важна...
Важнейшае тое,
Што каменем сэрца
Не чуеш нічога,
і скардзіш на вочы...
А вочы нічога...
Калі унутры цемра
З'ядае і мучыць,
То звонку не лепей...