Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Канстанцін Макарыч

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

Не ведаю хто быў у гэтым вінаваты...
І хоць на гэтым полі мы з табою не салдаты,
А кожны дзень нібыта ў новы бой -
Як кулі словы зноўку мільгацяць над галавой...
І кожны новы ўздых прымаеш як апошні...
Не думаеш аб тым, што словам забіць можна.
Страляеш словам як мага мацней -
Забіць нібыта хочаш ты таго, хто ўсіх радней...
А потым сядзеш, думаеш аб спрэчцы,
І так прадзьме, нібыта апынуўся у зледзянелай рэчцы:
"Ды дзе ж ты розум быў, калі я там вар'яціў?
Няўжо на нейкі момант я сумленне страціў?"
І лепей так было б, каб без цяжэзных думак,
Ты варашыў сябе, ды кожны момант бы аб гэтым думаў...
Але не так ўсё, усё куды прасцей -
Не злое слова, добрае ты вымаўляй часцей...

І паляцяць не кулі - кропелькі вады,
Агонь на полі згасяць, развеюць у небе дым...
Праз час загоіць поле ад выбухаў сляды,
І што ты там пасеяў, то вынясеш з бяды...



Сярэдняя: 4.1 (7 галасоў)

Не думаў ніколі, што дрэва хавае?
Стаіць і маўчыць, нібыта чакае...

А дрэва зусім як пакінуты сын,
Што маці чакае ўжо колькі зім...

Ці можа сагнутая болем матуля,
Што сына чакае, забіага кулей...

Ці раптам яно маладая дзяўчына,
Дзіцяці грудное сваё што забіла...

Вось так і стаіць ў болі і скруце,
І нешта чакае... наўрадці што будзе...



Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)

Першы крок заужды самы цяжкі -
і каб зрабіць учынак важкі,
Прымушаны ты часам сілы усе сабраць,
Каб выканаць той крок...
- каб усё жыццё на месцы не стаяць...

Аднойчы будзе у кожнага той час,
Што будзе доуга думаць, млець ды выбіраць:
У які той бок жыццё сваё змяніць...
Ты пабаішся вельмі...
- спужаешся ты нешта нарабіць...

А у гэты момант жа галоуна не забыць
Пра тое, што свой самы цяжкі крок у жыцці
Ты ужо зрабіу...
- калі маленькі быу.



Яшчэ не ацэнена

Прыдзе дзень той, калі ты скажаш мне хопіць...
Я не буду спрачацца і працягну далонь...
Ты рашуча і цёпла сваёй яе ўхопіш...
Значыць мы зразумелі: нельга трываць палон...

Той палон, што з табой нам навязаны лёсам...
Ён не добры, не дрэнны - палон гэта проста палон...
І калі яно так, то лепш кроў з разбітага носу,
Чым кроў з сэрца, што б'ецца аб рэбры тваіх забарон...