Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цёплы вецер нясе ўспаміны...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Цёплы вецер нясе ўспаміны,
Дзе вясковая рэчка цячэ.
Тут сустрэў чараўніцу – дзяўчыну...
Тут на беразе неяк лягчэй.

Сэрца білася, да цябе крочыў,
Як пабораў я сціпласць у сабе?
Тыя зялёныя, чароўныя вочы
Кожны раз бачу я ў сваім сне.

Маладосцю твой позірк быў поўны:
Дыханне ў грудзях заняло.
Й першы раз у той вечар цудоўны
Я адчуў тваіх вуснаў цяпло.

Ах, каб вярнуць лета тое,
Каб вярнуць тыя гады,
Не згубіў бы цябе я ніколі,
Не шчымела б цяпер на душы.

Праз гады... месяц гарэў неяк квола.
Як хвіліны марудна цяклі.
Тэмы быццам няма для размовы,
Слоў патрэбных мо не знайшлі.

У вачах тваіх вопыт жаночы,
Вусны стомлена ўсмешка ўзяла.
Я глядзеў у твае дзіўныя вочы,
Але ў іх не ўбачыў цяпла.