Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ці існуе мейсца, дзе ты будзеш анёлам?

Сярэдняя: 4.6 (14 галасоў)
вось растлумач мне, – кажа мама, – растлумач,
што мне казаць пры сустрэчы знаёмым,
што мне казаць гэтым дурнаватым суседзям,
якія ўжо, пэўна, натапырылі вушы, што? –  кажа яна.

я сяджу да яе сьпіною, узіраючыся ў манітор: там як раз
крытык А выклала новы пост у ЖэЖэ –
мы не знаёмыя зь ёй асабіста, аднак, мяркуючы па
таму, што яна выкідае ў ЖэЖэ, у яе ў галаве
бардак. у мамы – таксама бардак. ува ўсіх сёньня,
відаць, бардак, балазе, ня ўсе мы – літаратурныя крытыкі.

(мама не сьцішаецца; крытык піша пра бэз і надвор’е).

што мне казаць гэтым людзям? – кажа мама, –
што мне казаць? яны пытаюць,
як твой сын, чым ён займаецца, дзе працуе;
што мне казаць ім? што ён
сядзіць у чатырох сьцянах, як нейкі манах,
што ён лічыць, што сьвет ператварыўся ў пекла,
што навокал усе вар’яты, а па начах піша нейкае трызьненьне?

МАМА, Я ПІШУ ВЕРШЫ І ПРОЗУ, ВЕРШЫ І ПРОЗУ.

калі ты нарэшце возьмесься за галаву?
МНЕ СОРАМНА, РАЗУМЕЕШ, МНЕ СОРАМНА.

МНЕ ТАКСАМА СОРАМНА. – кажу я і выходжу паліць на гаўбец.

божа, я тут усяго толькі месяц, – думаю я, шукаючы цыгарэты, –
а мяне ўжо задзяўбаў гэты горад. што я раблю тут?!

нават птушкі грэбуюць грэбанай гэтай правінцыяй.

менавіта адсюль у сталіцы эўрапейскіх краін кантрабандай вязуць арго;
менавіта тут мужчыны збіваюць жанчынаў, а жанчыны даруюць
                                 зьбіцьцё (але ці ёсьць у іх выбар?);
менавіта тут самыя танныя надзіманыя дзеўкі;
менавіта тут я апусціўся настолькі, што ня памятаю, калі ў апошні раз
                                                       чысьціў зубы;
менавіта тут я пішу вершы і прозу (можа калі надрукуюць);
менавіта тут выконваюць шлюбныя абавязкі;
менавіта тут я ніколі не хацеў жыць;
менавіта тут жыве мая маці (я за яе зарэжу каго заўгодна);
менавіта тут гамасэксуаліст – гэта значыць підар;
менавіта тут я ня пью гарэлку і нават піва;
менавіта тут на пабудову культурна-аздараўленчага цэнтру задзейнічалі
                                                аднаразовых мужчынаў;
менавіта тут старыя выскокваюзь з вокнаў ад адзіноты;
менавіта тут працуюць мой брат і тата;
менавіта тут ня сустрэць лесьбіянак, бо яны, небаракі, адсюль з’язджаюць;
менавіта тут я, бясспрэчна, лепшы паэт, бо
менавіта тут адны далікатныя, млявыя лірыкі (але іх, *аўнасосаў, друкуюць);
менавіта тут мне сорамна;
менавіта тут кудысьці падзеліся мае цыгарэты;
менавіта тут самыя адмарожаныя адмарозкі;
менавіта тут я чытаю “Ўолдэна” Гэнры Дэвіда Тора;
менавіта тут мяне калі-небудзь пахаваюць;
менавіта тут на праспэкце Міра 33 здымае кватэру Д’ябал;
менавіта тут жыве мая маці (я часам яе ненавіджу);
менавіта тут самыя жахлівыя гопнікі на плянэце;
менавіта тут афармляюць дагаворы па абавязальніцтву штогадовай пастаўкі
                                                     чалавечае сыравіны
                                              для далейшай перапрацоўкі;
менавіта тут я ананірую;
менавіта тут кожны дзень нараджаецца новы дыктатар;
менавіта тут, дзякуй богу, няма літаратурных крытыкаў, што выкладаюць
                                     пасты пра надвор’е і бэз у ЖэЖэ;
менавіта тут, калі пішуцца вершы, я адчуваю млоснасьць;
менавіта тут нараджаюць упакаваных у кардонныя скрынкі дзяцей з гарантыйным
                                 квітком тэрмінам на адно жыццё – ня болей;
менавіта тут клануюць упэўненасьць у неабходнасьці чалавека на гэтым
                                             сьвеце;
менавіта тут як нідзе я ненавіджу сябе; менавіта тут…
          я раптам
          разумею, што
          забыў цыгарэты
          на шафе.


...захапіла.

...захапіла. сапраўды.
безвыходнасць і глыбіня. !...

это единствинный стих который

это единствинный стих который мне понравился за все друге! незнаю чем... но внём я чувствую то, что читая в другх не нахожу...

«Супакойся хлопец. Едзь абы

«Супакойся хлопец.
Едзь абы куды»
Прыгажосць не будзе
На тваім двары.

Ты не ў пакоі.
Неба над табой.
Не такі ты злодзей.
Пачакай. Пастой.

Перапынак трэба.
Толькі не такі.
Калі знойдзеш «рэбра»,
Будзе меньш тугі.

Не ўсе дзяўчыны
Прадаюць за грош
Сваю душу, сілы.

ПАШУКАЙ СВОЙ ЛЁС.

Яшчэ адзін прыклад

Яшчэ адзін прыклад сатанізму.Колькі злосці, нянавісьці да ўсяго! Ці ад нейкай уласнай патаемнай хваробы, ці ад чаго іншага?

вельмі цікавы верш....!!!!!

вельмі цікавы верш....!!!!! Няма тут сатанізму)))

А мне спадабаўся... Верш

А мне спадабаўся... Верш эмацыянальны, але гэта ніяк не сатанізм