Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ці сонцам узыдзеш над полем...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ці сонцам узыдзеш над полем,
Ці з хмары тваёй будзе град ісці,
Ты адна, як у сейбіта доля, —
I ў сэрцы пакутным ніколі
Няма адмаўлення ад радасці,
Як няма паратунку ад болю...
Калі зляпіў Адама з гліны,
Заўчасна радаваўся бог,
Бо ні датацый не падкінуў,
Ні штатамі не дапамог.
I не было ў Адама «нама»,
I сакратаркі не было, —
Быў свет не свет, а скажам прама:
Неперспектыўнае сяло...
А бог лагодзіў:
— Тут вадзіца,
Тут хлеб і райскае дабро,
А так во зробім маладзіцу, —
Сказаў — і выламаў рабро.
Адзіны штат Адамаў — Ева
З яго ж уласнае касці
З’явілася пад райскім дрэвам, —
Гавей тут з ёю і пасці...
Вось гэтак сумна пачалося
Жыццё ў сівую старыну:
Што бог падкінуў для мілосці —
З тым і да шлюбу, і ў труну.
Калі б не скеміла тут Ева,
Спакусы яблык не ўзяла,
То і сядзела б век свой дзевай,
Дабра не знаючы і зла.
Зрабіла крок рэвалюцыйны,
Каханне ўзняўшы з небыцця:
— Бог лепіць арганізацыйна,
А мне патрэбна — для жыцця.
Ляпі мяне, Адам, каханнем,
А я цябе пераляплю.
Няхай праклятымі мы станем —
Што бог недарабіў, зраблю!
— I я зраблю цябе прыгожай, —
Адам забыў, што ён не бог, —
Аж адарваць вачэй не зможа
Сам усявышні Саваоф!..
Засердаваў не без прычыны
Тварэц: — Я ж майстар — не партач!
Наноў перараблю жанчыну,
А з Евай ты тады паплач!..
Сад райскі здаўшы пад распіску,
Адам кахаўся ды любіў,
Чапляў калыску за калыскай...
А бог жанчыну ўсё рабіў.
Ды колькі ні псаваў ён косці,
I колькі рэбраў ні ламаў,
А век жыве і век зайздросціць,
Бо Евы гэткай прыгажосці
Ён, як Адам, не змайстраваў.