Ціхія крокі па карнізе не чуваць,
Шэпт за люстэркам не разгадаць,
Шум, нібы крылаў, над вухам тваім
Здаецца дзіўным, а сон залатым.
І за дзвярмі кошкін смех, капцюрок
Пастучыць, памаўчыць і за кошкай уцёк,
А на двары замяло белым снегам
Дом, і дарогу, і школку, і цэркаў.
Увесь гарызонт. Усё бела ад снегу,
Чыстая вопратка паслана з самага небу.
Крэпкі мароз, а ў грэтай хаце цяпло,
Добра, утульна, дзе пяшчоты паўно.
І чакае мой дом, мяккі плед і канапа,
Кошкіна вочка, яе хітрае вочка.
І пуховая лапа!