Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цiшы спякотнай не веру...

Сярэдняя: 4.6 (23 галасоў)

Цiшы спякотнай не веру.
Знаю, што тоiцца ў ёй.
Можа з малога павеву
Бура ўзляцець над зямлёй.

Грымне - начыста зламлюся,
Рухну - як дрэва, на дол.
Думаеш: буры баюся?
Цiшы, напятай вакол.



ЦУНАМІ Нам уласцівы

ЦУНАМІ

Нам уласцівы аптымізм.
Што б ні было, і не адбылась.
Пятля на шыі? –наш камізм(1),
І мы узгадваем пра мыла.

Ужо хто іншы б, дык забіў
Ці кінуўся на вас у бойку.
А беларус жыве, як жыў,
І слухае, мо, толькі жонку.

Нічога…, хай яго бяры..,
І навальніцы адыходзяць.
Глядзіце дзетачак сваіх.
Яшчэ няма? - Яшчэ народзім.

А вось глыбока не чапай.
Мяжа далёкая - глыбока.
Ту хвалю лепей не ўзнімай,
Бо будзе ліха і не трохі.

Было татарам, маскалям.
І немцы гэтае пазналі...
Мы забіваем зза ахвяр (!),
Як толькі ўзважым, жах, на шалях.

Асцеражыцесь цішыні,
І асабліва дзе саступяць.
Ратуйцеся хутчэй тады!...
Усё, далей не буду, мусіць.

1. Ідзе эксперымент на выжывемасць. Прадстаўнікам розных нацыянальнасцей накідваюць пятлю на шыю. Ніхто больш за хвіліну не вытрымлівае, а беларус неяк, чымсці дыхае і дыхае. Праз некаторы час у яго пытаюцца як ён. –Спярша крыху шыю ціснула, а потым, нічога, прызвычаіўся…