Чым скончыцца такая цішыня: Дзіцячым смехам, гулам самалёта Ці тупаценнем быстрага каня, Што задрамаў, прывязаны да плота? Машына пыл па вёсцы растрасе Ці ў возе грукат правязуць вясёлы? Стамлёны вецер дрэмле на страсе Старэнькае, закінутае школы.