Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

цішыня

Сярэдняя: 4.4 (10 галасоў)

Мокры позірк восені нячутнай,
Шэпча нам лістотай ціхі вальс.
Нотны стан рукою не крануты,
Скрыпкі скачуць парамі для нас.
Жаркая гарбата ў кавярні,
Вуснаў аксамітных цеплыня.
У небе захад сонейка крывавы,
Статыка, самота, цішыня…



Сярэдняя: 4.4 (14 галасоў)
Чым скончыцца
                         такая цішыня:
Дзіцячым смехам,
                           гулам самалёта
Ці тупаценнем
                      быстрага каня,
Што задрамаў,
                      прывязаны да плота?
Машына
             пыл па вёсцы растрасе
Ці ў возе
               грукат правязуць вясёлы?
Стамлёны вецер
                         дрэмле на страсе
Старэнькае, закінутае
                                  школы.


Сярэдняя: 4.4 (17 галасоў)
З ёю выйшаў сустрэцца я,
З такой —
               хоць рукамі бяры —
I, як рыбіна, затрапечацца
Яна ў хвалях
                    світальнай зары...
Заклінаю рыбачае шчасце
                                       штоночы,
Зацягваю брадзяні —
Зноў і зноў...
                    Выварочваю —
Няма цішыні...
Дзе ж яна,
               у якіх яна тонях?..
Зялёныя вочы глядзяць:
Адны — немата з глухатою,
У самай карме сядзяць...
I тут!.. Прыслухаўся я:
Песні далёкай ніць...
Злавіў!
Звініць цішыня!
Звініць!..


Сярэдняя: 4.3 (99 галасоў)

Я люблю цябе,
Я люблю цябе,
Я люблю цябе, цішыня.
Толькі вочы скрозь,
Толькі рукі скрозь,
Толькі вусны твае,
Што цыкадамі
Неспатольнымі ўсё звіняць.
А навокала — толькі колеры,
Толькі колеры уваччу.
Толькі сінія і зялёныя,
Толькі жоўтыя і чырвоныя,
I з-за іх, з-за іх,
Гэтых колераў,
Нават шэпту твайго
He пачуць.
А навокала — пахі светлыя,
А навокала — сенажаць.
Толькі сена пах і паветра пах,
Толькі сонца пах і блакіту пах,
А з-за пахаў тых,
А з-за пахаў тых
He, нічога нам
He відаць.
Я люблю цябе,
Я люблю цябе
I ўвесь свет хачу — ўвесь! — абняць.
Столькі вуснаў тваіх,
Столькі рук маіх...
I шчаслівы май,
I пакутны рай, —
Як дзіця тваё, цішыня.