Я на крэсла ўзняўся смела, За цукеркамі палез: Нешта ў вазе зіхацела, Сілкавала інтарэс. Крэсла хруснула імгненна, Пахіснулася. Лячу ... Вам, сябры, скажу сумленна: Больш цукерак не хачу!!!