Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цвердалобая зіма

Сярэдняя: 4.9 (28 галасоў)

Цвердалобая зіма,
ну, ніяк не зразумее,
Што уйсці прыйшла пара.

Памарозіла, і досыць!
Пазабавіла спална!
Сыпіць, сыпіць белым снегам.
Скрозь суцэльная сцена!

Усе замецены дарогі.
Не праехаць, не прайсці.
Тонуць у снежных гурбах ногі,
Нікуды не падысці…

Закруціла, запуржыла,
Разухабілась знарок,
і вясне не саступае
Ні на йоту, ні на крок!

Лічыць глупая, што вечна
Будзе ўсюды панаваць.
Снежыць, снежыць недарэчна…
Лёд не хоча раставаць.

Але, як ты не старайся,
Час зімы ляціць у зыход.
Толькі сонейка прыгрэе,
Лінуць рэкі талых вод.

Пані Стужа будзе гнана
Хутка за палярны круг.
Пані Цеплыня аддана
Распачне ліхі наступ.

і змяніць ні хто не ў стане
Поступ часу на Зямлі.
За зімой вясна настане,
Як ты глобус не круці!



Хто такі з'явіўся

Хто такі з'явіўся "хітразады"? Ну,ні храна сабе?! і як гэта разумець? Зьвяртаю Вашу увагу чытачы,што мне неяк няёмка,бо нехта пад мяне падрабляецца (басня Прэзыдэнт і кабінет)...
Ну,нехта жа напісаў,сатырычна,хоць і не зусім "грамацейскі", Буйніцкі так ня піша... Басня задумана,але аляпаватая,рытма кульгае,сзнс там-сям выпадае,ці зусім прападае...
У цэлым добра. Толькі ня трэба за Буйніцкага хавацца. Напісаў,дык будзь добр, і падпішыся сваім Аўтарствам.
А то мне сорамна па двум прычынам:
Першая - не я напісаў,
Другая - я ўсёж-такі "патшчацільней" апрацовываю вершыкі, ці лірыка ў мяне, ці - сцёб.
З павагай да Невядомага аўтара "Прэзыдэнта і кабінэнта",
Алег Буйніцкі (дзя ДУЛЯ з балотнай вёсачкі Менск).