Цалую твой партрэт –
у смуце, у журбе.
МілЕнькі! Белы свет
сышоўся на табе!
Забойны гэты клін
не выштурхнуць нічым:
у сэрцы – ты адзін,
а звонку – хоць крычы.
Пустэча як ласо
сціскае дух і дых:
не чую галасоў,
не бачу воч другіх.
Мне мроіцца твае:
пагляд, усмешка, твар.
А свет не існуе –
каторы дзень запар.
Няма ні сонца ўдзень,
ні поўні па начах.
Святло спаўзае ў цень,
імгла – у ціхі жах.
А ты... Ты не са мной.
Выявы – міражы.
Як мне цяпер адной
у цемры вечнай жыць?
Істота ўся гарыць
у пекле несустрэч.
Гібею да пары.
Ўратуй мяне! Знявеч!
У жорсткай цішыні
задзьмі маё жыццё –
успомні, пазвані,
скажы, што гэта – ўсё.
Нішто, перацярплю
скон цела і душы…
Я ўсё яшчэ люблю!
Дабі! Дапамажы!
12.06.2013