Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цячэ рака цераз Краіны…

Сярэдняя: 5 (15 галасоў)
Я на світанку выйшаў са двара. Пайшоў, па-над туманам, па узгорку. І сеў на беразе Дняпра. Каб змыў ён мае думкі горкія... Цячэ рака... Цячэ – Дняпро, спрадвеку... Цераз Смаленск, і Магілёў, і Кіеў... І для яго – мы проста Чалавекі. А для сябе – чаму мы розныя такія ? Ўспаўзае сонца над Дняпром, туман ператварая ў росы, і зараз туташні паром, касцоў пацягне на пакосы... ДашкОўка-вёска, з лугам заліўным... Няўжо, адзін ён – тут, на Беларусі ? Няма такіх на Украіне ? І не бывала на Смаленскай рУсі ? Спявае жаваранак, дзесьці нада мной – увЫсі... А над Дняпром – кружЫцца бусел... Я не магу ў душЫ, нават памысліць – што так бывае толькі тут, на БеларУсі... ЗайцЫ ў лясах – нацыянальныя, няўжо ? Няўжо трава ў пакосах – розная ? Для працы і жыцця – патрэбна не ружжо... Патрэбны нам – плугі, і косы... Смаленскі люд... Украінскі народ... Куды вас цягне палітычная страмніна ? Цячэ спрадвеку, ваш – адзін, Дняпро – уміратвараючаю плынню... Цячэ рака... Цячэ – Дняпро, спрадвеку... Цераз Смаленск, і Магілёў, і Кіеў... І для яго – мы проста Чалавекі. А для сябе – чаму мы розныя такія ? *+* 10 траўня 2014 г. **( на світанку – рассвете; думкі – мысли; спрадвеку – испокон веков; зараз – сейчас; няўжо – неужели; няма – нет; дзесьці – где-то; бусел – аист; нават памысліць – даже подумать; патрэбна – необходимо; ружжо – ружьё; цягне – тащит; страмніна – стремнина; плынню – плавным течением). Air Max 90 Ultra Moire