Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цяпло

Яшчэ не ацэнена

Калі змяшаюцца гады,
Калі наступіць цішыня,
Я буду помніць, што ёсць ты,
Ты будзеш помніць, што ёсць я.

Калі Зямля абрыне нас,
Калі запаліць нехта кнот,
Я буду ведаць гэты час,
Я не забуду гэты год!

Калі свой трэмар землятрус
Захоча здзейсніць пакрысе.
Калі забудзе беларус,
Што ён каму, куды нясе.

Калі сатруцца ў дробны пыл
Ўсе векавыя межы зла —
Адзін — пазнае, кім ён быў,
Другі — зазнае, кім быў я.

Калі сівілы знойдуць шлях,
І кожны будзе за сябе.
Калі груган свой скрыдлаў ўзмах
Вайной нябачнай панясе.

Калі спірыт зажме касмыль —
І загарыць паўсюль пажар!
Я не паверу ў гэту быль,
Бо я знайду святла цвінтар.

Я раздзялю святло ў рады
Зіхоткім полымем цяпла.
Я буду помніць, што ёсць ты,
Ты будзеш помніць, што ёсць я.