Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цяжар бясконцы ставiць у вiну...

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Цяжар бясконцы ставіць у віну...
Чаму няшчасна ты мая Радзіма?
Мне боль твая цяпер не ў навіну!
Без слёз мне не глядзець вачыма...

І літары чаму цяпер хлусяць?
Малыя рукі просяць хлеба крошкі...
І Бацька іх цяпер не зможа даць...
І кот не забіраецца ў ложка...

І Мікалай калядкі не пяе
І вецер носіць Д'яблу наш праклён
Чаму яго маланка не заб'е?
Чаму стаіць крыжом самотным клён?



О, мой народ… Ты – ў ланцугах

О, мой народ…
Ты – ў ланцугах іржавых…
Радзіма знікла…
Дзе яе шукаць?
Няма Радзімы!
Бо Радзіма – Маць!
На Беларусі ж – мачаха-Дзяржава!
Тут не народ,
а сонмішч жабракоў,
што цягнецца кудысьці… невядома…
Няма сямей з жанчын і мужыкоў,
няма народа –
ёсць натоўп бяздомных…
Бо дом: і не кватэра, і не хата;
бо дом – Радзіма, Родны Кут,
дзе можаш жыць ты,
хоць і не багата,
а – вольна,
без прыгонства і пакут…
О, мой народ –
Ты ў ланцугах іржавых…
Бяда – што Ты да ланцугоў прывык…
І шляхам дрэнным і крывым
паўзеш за мачахай-дзяржавай.
Народ!
Прачнісь!
Ты – не падлетак!
Узрост твой – сотні,
а не семнаццаць год!
Расплюшчы вочы
і сам ідзі да свету!
А не цягнісь за шуркай, як халоп…
**+**