Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цяжар душы — цяжар паднебных хмар...

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Цяжар душы — цяжар паднебных хмар.
Яны ідуць — грымотаў спелых сховы —
Самлелыя, як грузныя каровы,
Што не падоены праз ліпеньскі прыпар.

Пральецца дождж. Аціхне шэпт і звон
Жывой вады. I сіні дым павісне
Над стрэхамі. I скончыцца палон,
Зямны палон душы, што скрухай цісне.

Абноўленая блішча далячынь.
I думаецца хораша: так трэба,
Каб хмары на зямлі знайшлі спачын,
Душы адкрыўшы светлы лапік неба.



Так 1 ёсць!

Так 1 ёсць!