Жыцьцёвы эпас ў мастацкім стылі, Сюжэт шыкоўны і не банальны. То безумоўна: ты здольны дылер, І падаеш усё парцыяльна.
Правал, палёт і уздым на спуску Чырвонай плямай на белым задніку. Яшчэ хоць слова па-беларуску - І я пачну забіваць закладнікаў!