Невядома нікому з нас,
Што чакае нас сёння, заўтра,
Нам пра гэта разкажа час,
А тады нашто мы жыццё выпіваем залпам???
І нашто мы ідзем туды,
Дзе дарогі няма і свету,
Дзе няведамы час нуды,
А зіма назаўжды- не лета.
Дзе няма людзей- толькі здань,
Або вопратка замест цела,
Дзе галоўнае: боль і жах,
І кахання няма- а цемра.
Мы імкнёмся, хутчэй, туды.
Дзе няма ні канца ні краю,
І сябе беражом ад нуды,
Хоць і ведаем, што там усе паміраюць.
Мы вядзем сябе ў цішыню,
Па завулках душу кідаем,
І хварэем сто раз на дню,
І мільёны разоў паміраем.