Вечар ціха пачынаўся мяцеліцай,
Ціха дровы трашчалі ў печы,
Ну ,а ён ,за сваёй безнадзейнасцю ,
Не заўважваў з дзяцінства знаёмыя рэчы.
Ні матулю , ля печы, са стравамі,
Ні бабулю, за кроснамі вечнымі,
Ні гадзіннік- адно адбіваючы,
І не спрэчак пра справы адвечныя.
Ў думках нёсся ў даліны гарачыя,
Да пяскоў на сваімі завеямі,
І сябе накараў за няўдачы ён,
Што цяпер тут марнее ён.
І за тое, што дарога не пройдзена,
Што шляхі да канца не разведаны,
Што свет яго мары не знойдзены,
І што мало ён робіць, хоць ведае.
Што ў дарогу ён зноў збіраецца,
У свет пячшаны, з дажджамі гарачымі,
Што жыццё яго зноў пачынаецца.
І чакаюць пяскі зноў лядачыя.