Туман не пакідае старарэчча.
I з небасхілу месяц не сышоў.
А нехта стогне, вухкае і крэкча,
Ніяк не можа вылезці з кустоў.
Ідзеш балотам і не чуеш крокаў.
Наструнена застылі сітнякі.
Праз чарацінку дыхае затока,
Гарлачыкі ляжаць, як паплаўкі.
Яшчэ і сонца з-за кустоў не свеціць,
I не срабрыцца росная трава,
А ўжо Бяроза золкавым дасвеццем
Павытрасала качак з рукава.
дзіуна
дзіуна
так сабе
так сабе