Забойства, забойства!!
З крывёю і вогнішчам.
І слёзы з вачэй
Перад цмяным позіркам.
Малога хлопчыка
Абдувае полымем.
Плач! Гора! Стогны!
Знішчаны! Змораны!
Нельга глядзець,
Немагчыма данесці,
Застацца ў жыцці,
На хвіліну памерці.
Няма! Безсэнсоўна!
Пустота! Не чуецца!
Мноства людзей, што ляжаць,
Не хвалююцца.
Людзі!! Куды мы ідзём,
Што, не бачыцца?
Больш не бывае святла -
Толькі значыцца.
Тут памірае любоў,
Кулі свішчуць
Тут залівае крывей
Папялішча.
Ціха! Пустота…
Нічога не чуецца.
Дзе памірае любоў -
Не хвалююцца.