Тваё імя гучыць у сэрцы,
Нібы вакол званы гучаць.
І я жадаю цябе бачыць,
І буду я цябе кахаць…
Сустрэча кожная засталась,
У душы маёй на ўсе гады.
Як ты са мною абдымалась,
Які шчаслівы быў тады.
Імя тваё – мая ікона,
Маліцца буду на яго.
Не пашкадую я паклона,
У ногі шчасьця сваяго.
Няхай усё так заўсёды будзе,
Жадаю я шчаслівым быць.
Няхай глядзяць, зайдросьцяць людзі,
Як трэба душу падарыць.
Тваё імя гучыць у сэрцы,
Нібы вакол званы гучаць.
І я жадаю цябе бачыць,
І буду я цябе кахаць…
Гэта мой любімы верш.
Гэта мой любімы верш.
Зусім не благі. Нават больш.
Зусім не благі. Нават больш. Добры і шчыры.
( толькі мабыць варта падказаць аўтару, што ў восьмым радку ад нізу замест "заўсёды"
"заўжды" напрошваецца; ды не пасля, а перад "так".))