Блішчыць у тваім ліхтарыку святло,
І свеціш ты, зараза, мне ў вока.
Ды я б прыняў, навошта мне яно?
Але яшчэ ты ад мяне далека.
Ідзеш, і адчуваю, як прамень
Мазгі мае няшчадна праядае.
І з кожным крокам, кожны божы дзень
Мацней я твой ліхтарык адчуваю.
Ну вельмі непрыемна ўнутры,
Падмігвае чырвонае ўжо вока…
Табе б за гэта ў вуха засвяціць,
Але яшчэ ты ад мяне далека..