Тваіх словаў гарачых Пазбіраю я гукі Каб сцюдзёнаю ноччу Зімою праслухаць. Раскладу па кішэнях Каб заўсёды са мною Былі словы кахання Гэтай доўгай зімою. Каб вугельчыкам шчасця У мароз сагравацца Калі скажаш ты раптам Што нам час развітацца.