Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты і я на возе...

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Ты і я на возе
Лугавога сена.
Вечар па дарозе
Пах рамонкаў сее,
Сцелецца туман
І цвіце курган
Кветкай сосен вышняй,
Ў воблакі прыбран.
Знемаглася, спіш ты?

Па шашковай плыні
Залатых нябёс
Месяц-серп няўпынна
Хмарак жне пракос.
І зубчаты бор
Дакрануўся зор.
На вакол паглянь,
Ах, не спі, устань.