Ты думаў пра мяне,
я ведаю –
бо ўночы
Я не магла стуліць ні на хвіліну вочы.
І думка горача мне душу хвалявала.
Ты думаў пра мяне,
я ведаю –
у словы
Жар пылкіх дум тваіх быў выліцца гатовы,
Яны гучалі тут, так шчыра, так глыбока,
Мне пець хацелася – і плакаць, лёгка, лёгка…
Ты думаў пра мяне,
я ведаю, -
і думы
Азваліся ва мне якімсьці светлым сумам.
Пяшчотай мяккаю яны абнялі сэрца,
І ты, ты адчуваў – чаму яно так б’ецца.
Ты думаў пра мяне,
я ведаю,
не стала
Тугі ў грудзях. Душа ад шчасця замірала…
Ты быў са мной! Пры мне!
Пры мне – а не далёка…
Мне пець хацелася – і плакаць… Лёгка, лёгка…
Выдатна!!!
Выдатна!!!
Мо, гэта Эдзі Агняцвет?
Мо, гэта Эдзі Агняцвет?
!!!!Памажыце!!!гэта верш
!!!!Памажыце!!!гэта верш Канстанцыi Буйло цi Эдзі Агняцвет ???
шукала верш яки буду
шукала верш яки буду расказваць на экзамене....лепей чым гэты не знайшла...за душу узяла.спадзяюся возьме и камисию)))))