Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Канстанцыя Буйло

bujlo_k.jpg

Нарадзілася 14 студзеня 1893 года ў горадзе Вільні ў сялянскай сям’і. Сапраўднае прозвішча - Калечыц. У 1914 г. скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні. Настаўнічала на Лідчыне. Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915-1916). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкоме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 г. жыла ў Маскве. Працавала на заводзе «Аграном» (1929-1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюзу (1934-1940), у 1940-1951 гг. - начальнікам аператыўнага аддзелу, затым выконваючым абавязкі намесніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэсту Саюзветзабпрам. Сябра СП СССР з 1944 г.

Дэбютавала вершамі ў 1909 г. (газета «Наша ніва»). Першую кнігу «Курганная кветка» (1914, Вільня, факсімільнае выданне ў 1989) адрэдагаваў Я. Купала. Аўтар зборнікаў вершаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984).

Аўтар п’ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).

Многія вершы паэтэсы пакладзеныя на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня «Люблю», якая стала народнай.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).



Сярэдняя: 4.3 (11 галасоў)

Лагодны вечар сыпле ў рэчку краскі,
Абняў зарою быструю ваду, -
Вада зару цалуе на хаду –
І ўдаль бяжыць, ружовая ад ласкі.
Халодны ветрык патыхнуў з гары,
Ты атуліў мне цёплай хусткай плечы.
І я шчасліва… Мой сцямнелы вечар
Любоўю ты і ласкай азарыў.