Ты думаў пра мяне, я ведаю, бо ўночы
Я не магла стуліць ні на хвіліну вочы.
I думка горача мне душу хвалявала.
Ты думаў пра мяне, я ведаю, у словы
Жар палкіх дум тваіх быў выліцца гатовы.
Яны гучалі тут так шчыра, так глыбока,
Мне пець хацелася і плакаць лёгка, лёгка.
Ты думаў пра мяне, я ведаю, і думы
Азваліся ва мне якімсьці светлым сумам.
Пяшчотай мяккаю яны абнялі сэрца,
I ты, і ты адчуў, чаму яно так б'ецца.
Ты быў са мной! Пры мне!
Пры мне, а не далека...
Мне пець хацелася і плакаць лёгка... лёгка...
Так пяшчотна!
Так пяшчотна!